ПЛАН РАБОТЫ ФОЛЬКЛОРНОГО КРУЖКА

Дата: 12 ноября 2019 в 14:20, Обновлено 18 октября 2022 в 07:56

      Перспектыўны план работы фальклорнага гуртка “Крынічка”

Задачы гуртка:

  • Выхоўваць у дзяцей патрыятычныя пачуцці.
  • Працягваць выхоўваць цікавасць да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, культурных традыцый беларускага народа.
  • Развіваць цікавасць дзяцей да правядзення народных свят, разумея іх жыццевы сэнс.
  • Працягваць развіваць у дзйцей жаданне гуляць у беларускія народныя гульні, спяваць беларускія народныя песні.
  • Фарміраваць музычныя здольнасці сродкамі музычнага беларускага фальклора.
  • Выкарыстоўваць малыя фальклорныя жанры для развіцця беларускага маўлення дзяцей.
  • Працягваць развіваць камунікатыўныя якасці дзяцей сродкамі народных танцаў, гульняў, забаў.

Месяц

Тэма

Задачы

Змест работы

Верасень

“Мая Радзіма – Беларусь”

4 галзіны

Працягваць фарміраваць уяўленні пра Рэспубліку Беларусь, пра беларусаў, родную беларускую мову, нацыянальную сімволіку, пазнаеміць з некаторымі мясцінамі сталіцы і краіны.

-Гутарка з дзецьмі пра Рэспубліку Беларусь, аб роднай мове, багаццях нашай краіны (выкарыстанне прэзентацыі “Мая Радзіма – Беларусь”)

-Гульня “Перакладчыкі”

-Развучванне песні “Мы жывем у Беларусі”.

-Развучванне беларускай народнай гульні-карагода “Грушка”.

“Шумілінскі край – мая малая Радзіма”

2 гадзіны

Знаемства дзяцей з родным краем, яго краявідамі. Выхоўваць цікавасць і паваждівыя адносіны да свайго паселка, месца, дзе чалавек нарадзіўся, да сваей малай радзімы.

-Экскурс пры дапамозе ІКТ па вуліцах паселка, знаемства з краявідамі Шумілінскага раена.

-Экскурсія ў краязнаўчы музей

-Падрыхтоўка да ўдзелу у правядзенні свята “Дзень маці”

“Народныя традыцыі і святы”

Свята “Дажынкі”

8 гадзін

Пазнаеміць дзяцей з беларускімі народнымі святамі (“Дажынкі”), народнымі традыцыямі, абрадамі. Выхоўваць павагу да працы людзей, беражлівыя адносіны да хлеба.

-Знаемства з старажытным народным святам “Дажынкі”, дажыначнымі песнямі

-Развучванне гульні “Жнейкі”

-Развучванне карагода “Вяночак”

-Знаемства з абрадам “Барада”

Лістапад

“Свята ураджаю”

8 гадзін

Працягваць знаеміць дзяцей з багаццямі нашай краіны, з беларускім фальклорам (загадкі, пацешкі). Развіваць прасцейшыя выканаўчыя навыкі.

-Гутарка аб багацці Беларусі – лен, разгляданне вырабаў з ільну

-Развучванне карагода “Пасеялі дзеўкі лен”

-Развучванне танца “Саўка ды Грышка”

-Развучванне гульні-карагода “Што нам восень прынясла”

-Развучванне пацешак

-Загадванне загадак пра садавіну і гародніну

-Падрыхтоўка і правядзенне свята ўраджаю з удзелам бацькоў.

Снежань

Свяда “Каляда”

10 гадзін

Працягваць знаеміць дзяцей з народнымі святамі, абрадамі, абрадавымі песнямі, гульнямі, сімваламі свята.

-Знаемства з народным святам “Каляда”, яго абрадам, удзельнікамі

-Развучванне песні “Шчодры вечар”

-Знаемства з абрадам “Ваджэнне казы”

-Развучванне гульні “Козачка”

-Развучванне танца “Лявоніха”

-Развучванне прывітальных слоў калядоўшчыкаў

-Знаемства з гульней “Надзейка”

-Разгляданне атрыбутаў – сімвалаў свята

Студзень

Свята “Каляда”

“Беларускае адзенне”

6 гадзін

Замацоўваць уменні дзяцей перадаваць у рухах вяселы характар народных песен, імправізаваць. Выхоўваць пачуцце радасці, жаданне ўдзельнічаць у выкананні абрадаў, песен, танцаў.

Пазнаеміць з беларускім нацыянальным адзеннем, даць дзецям магчымасць адчуць, што яны важная частка беларускага народа

-Правядзенне свята “Каляда”,

-Калядаванне у сярэдняй групе.

-Разгляданне ўзора на беларускім адзенні, яго асаблівасці.

-Гульня “Перакладчыкі” (адзенне)

-Гульня “Ох, лапці маі”

-Падрыхтоўка да досуга “Васілек і Васілінка”

-Развучванне танца з фартушкамі

-Гульня “Перадай капялюш”

-Упрыгожванне беларускага касцюма

-Правядзенне досуга “Васілек і Васілінка”

Люты

Свята “Масленіца”

8 гадзін

Абагачаць музычныя ўяўленні дзяцей сродкамі абрадавых песен, танцаў. Працягваць знаеміць з беларускім фальклорам (заклічкі). Выхоўваць пачуцце радасці, жаданне ўдзельнічаць у выкананні абрадаў, песен, танцаў.

-Гутарка-знаемства з народным святам, яго звычаямі, сімваламі.

-Развучванне песні “А ў нас сення Масленіца”

-Развучванне гульні-абрада “Цяганне калоды”

-Развучванне беларускай гульні “Блін гарыць”

-Слуханне масленічных песен у выкананні народных калектываў

-Развучванне заклічак, частушак

-Развучванне выкананне народнай мелодыі “Янка” на драўляных лыжках

-Гульня “Жмуркі” і іншыя рухомыя гульні

-Правядзенне свята “Масленіца” і сырнага тыдня

Сакавік

Свята “Гуканне вясны”

8 гадзін

Пазнаеміць дзяцей з веснавымі святамі праз народныя песні, гульні. Пры дапамозе гульні садзйнічаць развіццю спрыту.

-Завучванне заклічак “Ідзі, вясна!”, “Вясна-красна”

-Выраб птушачак з паперы

-Развучванне песні “Жавароначкі”

-Развучванне карагода “Вяснянкі”

-Развучванне беларускай народнай песні “Вясну шукаем”

-Развучванне беларускай гульні “Бусел”

-Замацаванне заклічак, карагодаў, песен

-Падрыхтоўка і правядзенне свята “Гуканне вясны”

Красавік

Свята “Вялікдзень”

4 гадзіны

Калыбельныя і народныя песні

2 гадзіны

Беларускія гульні

2 гадзіны

Знаемства з абрадам, сімваламі свята, слуханне валачобных песен. Выхоўваць цікавасць і беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа.

Знаемства дзяцей з беларускімі народнымі песнямі, абрадавымі песнямі, калыбельнымі, іх характарам. Вучыць эмацыянальна адклікацца на музыку спакойнага характару.

Вучыць дзяцей уважліва слухаць текст, па ходу гульні выконваць адпаведныя рухі, хутка арыентавацца ў прасторы.

-Знаемства з народным святам

-Развучванне валачобных песен

-Слуханне і развучванне песні “Кума, мая кумачка”

-Выяўленчая дзейнасць “Упрыгож яечка”

-“Валачобнікі валачыліся” – выступленне ў групах дзіцячага сада.

-Слуханне калыбельных песен у выкананні народных ансамбляў

-Развучванне калыбельных песен “Гушкі, гушкі”, “Певунок”

-Выкананне калыбельных песен на музычным занятку

-Правядзенне беларускіх народных гульняў.

Май

Малыя фальклорныя жанры

2 гадзіны

Беларускія музыкі

2 гадзіны

Карагод круглы год

4 гадзіны

Знаемства з пацешкамі, заклічкамі, лічылкамі

Знаеміць з беларускімі музычнымі інструментамі. Выхоўваць цікавасць да выканання музычных твораў.

Падвядзенне вынікаў работы фальклорнага гуртка за год.

-Развучванне пацешак, заклічак, лічылак

-Развучванне і выкананне беларускай песні “Зайграй жа мне, дударочку” з музычнымі інструментамі

-Наведванне дзіцячай школы мастацтва, канцэрта юных цымбалістаў.

-Справаздачны канцэрт для бацькоў “Карагод круглы год”

-Інтэлектуальная гульня “Я ведаю Беларусь”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.