КІРМАШ ГУДЗЕ — ГАНДАЛЬ ІДЗЕ!

Дата: 24 сентября 2017 в 08:27, Обновлено 16 января 2023 в 16:21
674 просмотра

Суботнім днём, 23 верасня, у Шуміліна адбыўся традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Удзел у ім прынялі сельскія гаспадаркі, працоўныя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы. Таксама ў кірмашы актыўна ўдзельнічаў наш калектыў. Мы весялілі народ песнямі, прыпеўкамі, прапанавалі традыцыйную жартоўную латарэю, а таксама прадавалі выпечку, агародніну і садавіну. Свята прайшло весела, цікава і з радасцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.