ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ

Дата: 7 октября 2019 в 12:38, Обновлено 16 января 2023 в 16:21
381 просмотр

Суботнім днём, 5 кастрычніка, у Шуміліна адбыўся традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Удзел у ім прынялі сельскія гаспадаркі, працоўныя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы. Таксама ў кірмашы актыўна ўдзельнічаў наш калектыў. Казачныя героі Мішка (Краснова В.А.) і Пчолка (Паласухіна Н.П.) весялілі народ прыпеўкамі, песнямі, загадкамі. Каралева Восень (Шабанава О.Г.) сустракала гасцей кірмашу хлебам-соллю. а дзяучаты прадауцы прапанавалі традыцыйную жартоўную латарэю, а таксама прадавалі выпечку, агародніну і садавіну. Свята прайшло весела, цікава і з радасцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.